Цягам апошніх гадоў (прынамсі з 2008-2009) я часта адказваў на пытанні чытачоў і журналістаў. Вядома, некаторыя пытанні паўтараліся.
Цяпер я надумаў сабраць на гэтай старонцы адказы на іх. Натуральна, я старэю сталею, таму нешта ў маіх поглядах можа мяняцца,
але ў ліпені 2016 г. я адказваю так.
Ты рускі? Чаму ж ты вывучыў беларускую мову? Ці маеш сваякоў-беларусаў і г.д.
Рускі. Мову вывучыў, бо так захацелася - усё амаль выпадкова. Спачатку нейкі падручнік знайшоўся, а потым пачаў чытаць Караткевіча - і ўсё,
зацягнула. Шчыра кажучы, я звычайны неафіт. Сваякоў-беларусаў, відаць, няма
ажанюся - будуць, але я насамрэч не ведаю свайго
радаводу, як след.
Калі пачаў пісаць па-беларуску?
У 2008 г. Раней, у 2000-2008 пісаў вершы па-руску, сёе-тое з англійскай і беларускай паэзіі пераклаў на рускую мову. А потым перайшоў на беларускую.
Колькі моў ведаеш?
Сяк-так ведаю беларускую і рускую, у школе і інстытуце вучыў англійскую, разумею ўкраінскую (размаўляю дрэнна, бо практыкі мала).
Можна сказаць, ведаю чатыры мовы. Хаця і некаторыя іншыя мовы разумею крыху (напрыклад, польскую).
Чаму карыстаешся наркамаўкай?
Consuetudo est altera natura, прывык ужо. Да "тарашкевіцы" стаўлюся без негатыву.
Чаму ты вучыўся ў палітэхнічным інстытуце, а не на філфаку?
Я з пачатку 2000-ых гадоў жыву за камп'ютарам, таму хацеў вучыцца на праграміста. У маім дыпломе напісана, што я інжынер - на факультэце кібернэтыкі не
было бюджэтных месцаў, і я пайшоў на тэхналагічны факультэт. Не шкадую, хоць і хацеў у 15 гадоў вывучыцца на перакладчыка з англійскай.
Ці быў ты ў Беларусі/Мінску etc.? Хочаш да нас пераехаць?
Быў, але нядоўга. Крыху болей за месяц пражыў ва ўсходняй частцы краіны, бачыў ваколіцы Светлагорска, Бабруйска, Рагачова (задуменна глядзеў у Дняпро).
У Мінску не быў. Пераехаць... Для гэтага грошы патрэбныя, а з імі вечныя праблемы.
Ці хочаш пісаць прозу?
Не, бо не ўмею. Не валодаю мастацтвам сюжэтнага мыслення. Магчыма, я б мог пісаць нейкія зацемкі, вершы ў прозе і г.д., але пакуль мне і паэзіі хапае.
А ўлюбёную малую прозу магу і перакладаць раз-пораз.
Хто твае ўлюбёныя аўтары?
Іх шмат - Стральцоў, Караткевіч, Быкаў, Танк... З небеларускіх - Лондан, Сэлінджэр, Хемінгуэй, Ясенін, Мандэльштам і г.д. Усё адно, усіх не ўспомню.
А вось прачытай мой верш...
Не! Не! Не буду! У мяне свае густы ў паэзіі, свае погляды і з'едлівы характар. Я ж вам праўду сказаць магу! Падумайце, яно вам трэба?