Багацей і жабрак

Жывуць на зямлі багацей і жабрак.
Ці могуць сустрэцца? Не, пэўна, ніяк.

Адзін бестурботна зжырае ікру,
А іншы ўздыхае: “Калі ж я памру?”

Сядзіць тумар зноў у палацы сваім…
Ніколі жабрак не пабачыцца з ім.

Але перад смерцю, ля ўскрайку гадоў,
Як пры нараджэнні, зраўняюцца зноў.

Не ў грошах адрозненне гэтых людзей,
А ў тым, што пра смерць пазабыў багацей.