***

Я шукаю дарогу да сіняй вады,
Каб нарэшце, бы ў Мекку, прыехаць туды,

Дзе віецца Бярэзіна цёмнай змяёй,
Дзе між гонкіх хваін запаветны спакой,

Дзе ў імгле дажджавой чырванеюць агні,
Дзе рухавая плотка жыве ў быстрыні…

Там гісторыя ўсмешку змяшала з журбой,
Там надзіва нялёгка застацца сабой,

Там забытыя хаты — і побач крыжы,
Бо памерці там лёгка, ды нельга ажыць.