***

Краіна надзеяў і мрояў!
Чакаю цяпер, каб ізноў
Твае маладыя героі
Паўсталі з сівых курганоў.

Яны павыходзяць з сутоння,
Уздымуць яны вольны сцяг.
Нязгасная зорка Пагоні
Асветліць аціхлы абсяг.

Адродзіцца роднае слова,
Каб запанаваць на зямлі...
Пачнецца, я веру, нанова!
Абудзіцца! Толькі калі?