***

Маўчыць напаўпразрыстая вада,
Яна не выдае сваіх сакрэтаў.
Калі знячэўку здарыцца бяда,
Наўрад ці людзі зразумеюць гэта.

Віры засмокчуць — і няма слядоў,
Пануе цішыня ў халоднай плыні.
Я знікну тут, далей ад гарадоў,
Знайду спакой пад коўдрай цёмна-сіняй.

І страты не заўважаць. Сапраўды,
Мяне не помняць: і не жыў, як быццам.
Я хутка знікну тут, сярод вады,
Каб праз стагоддзі рыбай нарадзіцца.