Усё прайшло. Альбо прайшло амаль.
Вяртаецца каханне да вытокаў.
Я ноту ўзяў, але маўчыць раяль,
Нядрэмнае мяне пільнуе вока.
Акорд жадання – музыка мая,
Ды сіл няма, ужо сціхаюць словы.
Апошні раз я бачу сонца дня…
Хіба ж, скажыце, гэта не цудоўна?
Бо свет пакіну з думкай пра цябе.
І хай пражыў , на жаль, занадта мала,
Але з табою, лепшаю з кабет,
Маё каханне музыкай гучала…
Вяртаецца каханне да вытокаў.
Я ноту ўзяў, але маўчыць раяль,
Нядрэмнае мяне пільнуе вока.
Акорд жадання – музыка мая,
Ды сіл няма, ужо сціхаюць словы.
Апошні раз я бачу сонца дня…
Хіба ж, скажыце, гэта не цудоўна?
Бо свет пакіну з думкай пра цябе.
І хай пражыў , на жаль, занадта мала,
Але з табою, лепшаю з кабет,
Маё каханне музыкай гучала…