***

Мы зноў заснём у розных гарадах..
Пяшчотна кроплі пацалуюць дах -
Пачнецца дождж, адзін на дзве краіны...
Далёка ты, каханая жанчына,
Мой боль, мая гаючая бяда.

Далёка ты. Нам абаім лягчэй:
Не выбачацца, не хаваць вачэй,
Не піць віна пад музыку самоты.
Пусты пакой і на экране - фота.
А што далей, чаго чакаць яшчэ?

Святло знікае... На тваім акне
Старая кветка, як заўжды, засне,
Бурклівы гром аціхне ў наваколлях.
Чаго чакаць? Чаго хацець міжволі?
Каб ты была шчаслівай без мяне.