***

Пачак “Кенту” ляжыць у кішэні:
Дзень пры дні прывыкаеш курыць.
Ты баішся сур’ёзных рашэнняў –
Хваляванне з'ядае знутры.

Кожны ранак такі ж, як учора.
Ты змяніцца б хацела. А як?
Свет твой – лодка маленькая ў моры,
І ў тумане знікае маяк.

Маеш грошы, стабільную працу
І кватэру. Усё, як ва ўсіх.
Дык чаму ж у мінулым застацца
Часта марыш, не кажучы ўслых?

Хутка скончыцца дзень. І да мужа
Ты паедзеш у чорным аўто…
Я калісьці дарыў табе ружы,
Толькі зараз не ўспомню, нашто.